Добэльскі край (лат.: Dobeles novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Латвіі ў вобласці Земгале. Край складаецца з дзесяці валасцей і горада Добэле, які з’яўляецца цэнтрам края.
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года складала 24 390 чалавек[1]. Плошча края — 889,7 км²[2].