wd wp Пошук:

Дзіцячы сад

Дзіцячы сад на шпацыры, Лахцінская вуліца, Ленінград, 1930-я гады

Дзіцячы сад ці дзіцячы садок — установа для грамадскага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Дзіцячыя сады як тып устаноў існуюць у большасці краін і з’яўляюцца звычайна першым звяном у сістэме народнай адукацыі (не лічачы адукацыі атрыманай ад бацькоў).

Сістэма дзіцячых садоў прызначана для масавага, агульнадаступнага вырашэння праблемы занятасці іх бацькоў (для чаго час працы дзіцячага саду ў большасці выпадкаў супадае з тыповым працоўным графікам большасці прафесій: з 7 да 19 гадзін пяць дзён у тыдзень). У сістэме дзіцячых садоў ажыццяўляецца таксама мінімальная падрыхтоўка дзяцей да навучання ў школе — на ўзроўні першасных навыкаў чытання, пісьма і лічэння.

Бацькоўскі дзень у дзіцячым садзе ў Нагоі (Японія), 2009 год.

Класіфікацыя дзіцячых садоў

Міхаіл Філіповіч. Дзіцячы сад

У залежнасці ад віду дзіцячага саду будзе вар’іравацца і праграма навучання, і колькасць дзяцей у групе, і якасць харчавання і цацак, і нават, шмат у чым, псіхалагічная атмасфера.

Гульні ў дзіцячым садзе

Для дзяцей дашкольнага ўзросту гульня мае асаблівае значэнне, бо гульня для іх — і навука, і праца, і спосаб спазнання навакольнага свету, і форма выхавання.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Адукацыя ў Беларусі
Катэгорыя·Грамадскія будынкі
Катэгорыя·Дашкольная адукацыя