wd wp Пошук:

Дзіна Віктараўна Сазанавец

Дзіна Віктараўна Сазанаве́ц (25 кастрычніка 1990, Клічаў) — беларуская цяжкаатлетка, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 69 кг. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2016)[1]. Двухразовая чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянату свету, неаднаразовая чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі. Бронзавы прызёр Чэмпіянату свету сярод юніёраў (2010), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (2011). Чэмпіёнка Беларусі 2012 года.

На Алімпіядзе 2012 года, 1 жніўня 2012 заняла чацвёртае месца [2]. Паказала такі самы вынік як і беларуска Марына Шкерманкова, але апошняя важыла менш за Сазанавец і атрымала «бронзу».

Найвышэйшым дасягненнем Дзіны Сазанавец з’яўляецца бронзавы медаль на чэмпіянаце свету 2013 года ў вагавой катэгорыі да 69 кг.

Вынікі выступленняў

Год Спаборніцтва Месца
правядзення
Вагавая
катэгорыя
Рывок Штуршок Сума
дваябор'я
Месца
2010 Чэмпіянат Еўропы Мінск да 63 кг 93 кг 115 кг 208 кг 5
Чэмпіянат свету сярод юніёраў Сафія да 63 кг 98 кг 119 кг 217 кг 3
Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў Лімасол да 63 кг 94 кг 118 кг 212 кг 2
2011 Чэмпіянат Еўропы Казань да 69 кг 98 кг 125 кг 223 кг 4
Чэмпіянат свету Парыж да 69 кг 103 кг 126 кг 229 кг 11
2012 Алімпійскія гульні Лондан да 69 кг 115 кг 141 кг 256 кг 4
2013 Чэмпіянат Еўропы Тырана да 69 кг 112 кг 140 кг 252 кг 2
Чэмпіянат свету Уроцлаў да 69 кг 116 кг 143 кг 259 кг 3
2014 Чэмпіянат Еўропы Тэль-Авіў да 69 кг 115 кг 130 кг 245 кг 1
Чэмпіянат свету Алматы да 69 кг 117 кг 143 кг 260 кг 4
2015 Чэмпіянат Еўропы Тбілісі да 69 кг 115 кг 140 кг 255 кг 1
Чэмпіянат свету Х'юстан да 69 кг 110 кг 134 кг 244 кг 7

Зноскі

  1. Дзіна Сазанавец стала Заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь Архівавана 25 снежня 2018.
  2. Ёсьць першы беларускі мэдаль! Наша ніва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Цяжкаатлеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клічаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Чэмпіёны Беларусі па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»