Дзікая прырода — экалагічны тэрмін для абазначэння прыроды ў натуральным стане, непашкоджаным гаспадарчай дзейнасцю чалавека; нечапаных чалавекам участкаў прыроды і ў значнай ступені некантралюемых ім, дзе падтрымліваецца мясцовая біяразнастайнасць, экасістэмныя працэсы і маецца малазмененая чалавекам нежывая прырода[1][2] (скалы, горы, вадаёмы і т.[3] д.).[4][5][6][7][8] На гэтых участках дзікая прырода аднаўляецца натуральным шляхам, падтрымліваючы самарэгуляцыю за кошт унутраных працэсаў. Участак дзікай прыроды можа таксама ў акрэсленай ступені выступать у якасці культурнага ландшафту, на тэрыторыі якога на працягу многіх гадоў пражывае той ці іншы абарыгенны народ.
Участкі дзікай прыроды здольныя вытрымліваць неістотны і неагрэсіўны чалавечы ўплыў да той ступені, пакуль прыродныя працэсы працягваюць эвалюцыянаваць. У шэрагу краін (напрыклад, ЗША) тэрмін «дзікая прырода» ўжываецца ў заканадаўстве, і існуюць законы, якія абмяжоўваюць антрапагеннае ўздзеянне на ўчасткі, не закранутыя дзейнасцю чалавека[9].