wd wp Пошук:

Дзятлавіцкае

Дзя́тлавіцкаевозера ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, за 18 км на паўднёвы захад ад горада Драгічын, за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Галоўчыцы, за 0,8 км на захад ад вёскі Дзятлавічы, на ўскраіне балотнага масіву. Адносіцца да басейна ракі Мухавец.

Плошча паверхні 0,07 км², даўжыня 0,72 км, шырыня 0,6 км. Возера неглыбокае: найбольшая глыбіня 0,4 м, сярэдняя 0,16 м. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Аб’ём вады 0,01 млн м³. Берагі нізкія, тарфяністыя, часткова пад хмызняком. На поўначы злучаны пратокай з меліярацыйным каналам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Басейн Мухаўца
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Драгічынскага раёна