wd wp Пошук:

Дзяржава Буідаў

Эміраты пад кіраваннем Буідаў у 970 годзе

Дзяржава Буі́даў — феадальная дзяржава на Блізкім і Сярэднім Усходзе. Існавала ў 9351055 г. на сучасных тэрыторыях Заходняга і Паўднёвага Ірана, арабскага Ірака.

Дзяржава была заснаваная братамі Ахмедам, Алі і Хасанам Буідамі. У 945 яны занялі Багдад, спрычыняючы падзенне дзяржавы Абасідаў. Найбольшай магутнасці дзяржава дасягнула ў 2-й пал. 10 ст., калі пад яе ўплыў падпала Аравія (Аман, Емен). Гэтым часам у дзяржаве вялося значнае будаўніцтва, заахвочваліся навукі і мастацтва. Але няіснасць цесных эканамічных і палітычных сувязяў паміж асобнымі часткамі дзяржавы і рост феадальнай раздробленасці прывялі дзяржаву да заняпаду, і ў 1055 яна была заваявана сельджукамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Гісторыя Афганістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дынастыі ісламскіх кіраўнікоў
Катэгорыя·Дынастыі сярэдневяковай Азіі
Катэгорыя·Гісторыя Ірана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гісторыя Ірака
Катэгорыя·Былыя краіны
Катэгорыя·Гісторыя ісламу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула