wd wp Пошук:

Дзяніс Аляксеевіч Рутэнка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рутэнка. Дзяні́с Рутэ́нка (нар. 14 лютага 1986, Мінск, БССР) — беларускі гандбаліст, правы крайні. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа[1]. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2018). Брат гандбаліста Сяргея Рутэнкі.

Кар’ера

Гуляць пачаў у мінскім «Аркатроне», з якім дэбютаваў у Кубку кубкаў сезона 2002/03. У 2004 годзе перайшоў у італьянскі клуб «Канверсана». Пасля гуляў у славенскім «Словень-Градцы», з якім выйшаў у трэці раўнд Кубка ЕГФ сезона 2006/07.

Упершыню згуляў за зборную Беларусі 6 снежня 2003 года супраць зборнай Румыніі.

У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск, дзе выступаў за «Дынама». З дынамаўцамі ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы перамагаў у Кубку, а на міжнароднай арэне выходзіў у чвэрцьфінал Кубка ЕГФ 2011/12 і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў ЕГФ 2012/13. Пасля расфарміравання клуба перайшоў у сакавіку 2014 года ў БГК імя Мяшкова, з якім у гэтым жа сезоне выйграў чэмпіянат і кубак краіны.

У ліпені 2019 года стаў іграком мінскага СКА[2]. У маі 2020 года завяршыў кар’еру[3].

Грамадская дзейнасць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[4].

Дасягненні

Статыстыка

Зборная Беларусі
ГодГульніГалы
200323
200441
2005—200700
2008718
200946
201033
20111132
2012927
20132257
20141543
20151449
2016511
20171834
20181222
Усяго126306

Зноскі

  1. Спіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг. (руск.)
  2. Денис Рутенко перешел в СКА(руск.) . by.tribuna.com (10 ліпеня 2019). Праверана 2019-11-2.
  3. Денис Рутенко завершил карьеру(руск.) . by.tribuna.com (15 мая 2020). Праверана 2020-5-18.
  4. «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па гандболе
Катэгорыя·Гандбалісты Беларусі
Катэгорыя·Гандбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ГК Аркатрон Мінск
Катэгорыя·Ігракі ГК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ігракі ГК Канверсана
Катэгорыя·Ігракі БГК імя Мяшкова
Катэгорыя·Ігракі ГК Прэвент
Катэгорыя·Ігракі ГК СКА Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы