Дзядзькаванне — звычай шляхты ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVIII стст. аддаваць у сялянскія сем’і сваіх дзяцей, каб сфарміраваць у нашчадкаў працавітасць, непераборлівасць у побыце, цягавітасць, фізічную загартаванасць і здароўе, адданасць роднай зямлі, далучыць да народнай творчасці[1].
Уладзімір Караткевіч у рамане «Каласы пад сярпом тваім», у асноўным прысвечаным першай палове XIX ст., ярка і вобразна адлюстраваў гэты звычай, што, на думку аўтара, выкарыстоўваўся і ў эпоху, якую ён адлюстроўваў[2].
Выяўлены сведчанні, што на Мазырскім Палессі гэты звычай у некалькі іншай інтэрпрытацыі захаваўся практычна да нашага часу[1].