wd wp Пошук:

Дзмітрый Міхайлавіч Галіцын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галіцын. Дзмітрый Міхайлавіч Галіцын (3 (13) чэрвеня 1665, Масква14 (24) красавіка 1737, Шлісельбург) — рускі дзяржаўны дзеяч, князь. Брат М. М. Галіцына.

Біяграфія

У 1701 быў накіраваны надзвычайным паслом у Канстанцінопаль з мэтай дамагчыся згоды Турцыі на вольнае плаванне рускіх караблёў па Чорным моры. У 17111721 быў кіеўскім губернатарам.

З 1718 Галіцын займаў пасты прэзідэнта Камер-калегіі і сенатара, з 1722 — толькі сенатара. У 1726—1730 быў членам Вярхоўнага тайнага савета, пры Пятры II — прэзідэнтам Камерц-калегіі. Пасля смерці Пятра II (1730) Галіцын як прадстаўнік старажытнай арыстакратыі выступіў за абмежаванне самадзяржаўя, стаўшы на чале вярхоўнікаў. Па прапанове Галіцына на пасад была запрошаная Ганна Іаанаўна, пры яго кіруючым удзеле складзеныя «Кандыцыі».

Пасля няўдачы вярхоўнікаў Галіцын быў прызначаны членам Сената, але жыл большай часткай у падмаскоўным маёнтку Арханглійскае, амаль не ўдзельнічаючы ў справах. У Арханглійскім сабраў знакамітую бібліятэку з рускіх летапісаў, хранографаў, сінопсісаў, перакладаў Макіявелі, Г. Гроцыя, Лока, Пуфендорфа і інш., кніг на замежных мовах — усяго да 6 тыс. тамоў.

Ганна Іаанаўна не даравала Галіцыну ўдзелу ў прадпрыемстве вярхоўнікаў. У 1736 ён быў прыцягнуты да суду па абвінавачванні ў службовых злоўжываннях і прысуджаны да смяротнага пакарання, замененага зняволеннем у Шлісельбургскую крэпасць, дзе Галіцын неўзабаве памёр.

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1737 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Галіцыны
Катэгорыя·Памерлі ў Шлісельбургу
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Галіцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1665 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сенатары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу