wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашэнка.

Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка (нар. 23 сакавіка 1980) — сын Аляксандра Лукашэнкі. Займае пасаду старшыні цэнтральнага савета беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», таксама з’яўляецца членам НАК Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 сакавіка 1980 года[1]. Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніў дыплом на тэму: «Выступ беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне».

Потым служыў у адным з элітных памежных падраздзяленняў па барацьбе з кантрабандай і нелегальнай міграцыяй. Капітан.

6 ліпеня 2006 года абраны членам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

З 11 снежня 2006 года — член арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і забеспячэнні ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXIX летніх Алімпійскіх гульнях і XII Паралімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка).

Узнагароды

Міжнародныя санкцыі

2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2]. У рашэнні Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Дзмітрый Лукашэнка быў пазначаны як «бізнесмен з актыўным удзелам у фінансавых аперацыях з сям’ёй Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел.»[3]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[4].

21 чэрвеня 2021 года як сын Аляксандра Лукашэнкі і бізнесмен, які з’яўляецца старшынёй дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», ён зноў быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Дзмітрый Лукашэнка вядзе бізнес праз клуб і кантралюе шэраг кампаній, таксама ён прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2020 года, такім чынам Дзмітрый Лукашэнка атрымлівае карысць ад рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. і падтрымлівае яго[6][7]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], 7 ліпеня — Швейцарыя[9].

2 снежня 2021 года Дзмітрый Лукашэнка і Прэзідэнцкі спартыўны клуб трапілі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[10], а таксама ў санкцыйны спіс Канады[11].

Зноскі

  1. sportclub.by Архівавана 11 красавіка 2015.(руск.)
  2. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС(нявызн.). Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2021. Праверана 10 верасня 2021.
  3. EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex(англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  4. Лавникевич, Денис Батьке простили старые грехи(руск.) . Газета.Ru(укр.) бел. (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
  5. Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс(бел. (тар.)) . Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  6. DURCHFÜHRUNGSVERORDNUNG (EU) 2021/997 DES RATES vom 21. Juni 2021 zur Durchführung des Artikels 8a Absatz 1 der Verordnung (EG) Nr. 765/2006 über restriktive Maßnahmen gegen Belarus(ням.) . EUR-Lex(польск.) бел. (21 чэрвеня 2021).
  7. wys Syn i synowa Łukaszenki na nowej liście unijnych sankcji przeciwko Białorusi(польск.) . Polska Agencja Prasowa(польск.) бел.. Polsat News(укр.) бел. (21 чэрвеня 2021). Праверана 23 верасня 2021.
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  9. Searching for subjects of sanctions
  10. ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі(нявызн.). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
  11. Канада ввела санкции против Дмитрия Лукашенко и семи структур(руск.) . Интерфакс (2 снежня 2021). Праверана 9 снежня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спартыўныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта міжнародных адносін БДУ