wd wp Пошук:

Дзеянні рымлян

«Дзеянні рымлян» (лац.: Acta Romanorum) — зборнік навел на лацінскай мове, складзены ў XIV стагоддзі. Шматлікія з навел былі запазычаны з арабскіх крыніц. Кожная навела сканчалася мараллю, што дазваляла выкарыстоўваць іх у якасці прыкладаў падчас пропаведзяў. Назва зборніка з’яўляецца, верагодна, капрызам складальнікаў, паколькі шматлікія з навел нічога агульнага з рымлянамі не маюць. Гэтай кнігай як першакрыніцай карысталіся шматлікія англійскія паэты, у тым ліку Джэфры Чосер і Уільям Шэкспір, які ўзяў адтуль сюжэт «Перыкла» (1609), а таксама эпізод з трыма куфрамі ў «Венецыянскім купцы» (1596).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сярэдневяковая літаратура
Катэгорыя·Кнігі XIV стагоддзя