wd wp Пошук:

Джэнтльмен і певень

«Джэнтльмен і певень» (іншая назва: Пеўні пераклікаюцца) — чорна-белая, нямая, сатырычная камедыя “Беларусьфільма”. Рэжысёр: Уладзімір Балюзек. Сцэнарысты: І. Далгапольскі, Леанід Ерыхон

Прэм’ера: 22 жніўня 1929 (Масква), 16 верасня 1929 (Кіеў)

Акцёры: Леў Дабравольскі, В. Баранава, А. Валынцава, Кірыл Гун, Сцяпан Кузняцоў, Г. Радзелін

Сюжэт

Фільм пачынаецца цітрамі: «Устаноўленая Рыжскім мірным дагаворам 1921 года межы паміж панскай Польшчай і Савецкай Беларуссю прайшла праз маёнтак польскага графа Вадзецкага». На беларускай тэрыторыі апынулася лепшая частка маёнтка з палацам, дзе цяпер новыя гаспадары - вясёлы і шумны піянерскі атрад. А пеўні-пераклічнікі па розныя бакі мяжы нагадваюць графу аб тым, як калісьці рана раніцай пад такі ж крык пеўня ў яго палац ўварваліся збунтаваныя сяляне, і яны з жонкай і гасцямі ледзь не загінулі. Выпрабаваўшы ў чарговы раз панічны жах абуджэння пад ненавіснае «кукарэку», Вадзецкі страляе ў пеўняў пад вокнамі са стрэльбы і, падняўшы на ногі ўвесь дом, загадвае слугам знішчыць усіх навакольных пеўняў. Служанка Ядзя і пастух Васіль цікавяцца загадам, які развешвае па вёсцы вахмістр. Васіль успамінае, як калісьці граф выгнаў яго са школы за тое, што ён намаляваў на яго «пеўневы» шарж. А тым часам каровы пераходзяць мяжу. Васіль бяжыць за імі і застаецца ў БССР: бо толькі тут бядняк можа атрымаць адукацыю. Пакуль графскія слугі ловяць і рэжуць пеўняў, на тэрыторыі БССР рыхтуюцца да свята. На польскім баку - імяніны графіні. Нечакана Вадзецкі заўважае, што чайнік прыкрыты накрыўкай, стылізаваны пад пеўня. Раз’юшаны граф б’е посуд. У давяршэнне непрыемнасцяў піянеры (з імі і Васіль) пачынаюць іграць на мяжы «Марш Будзённага». Граф спрабуе забараніць сялянам слухаць варожую музыку. Незадаволеныя госці раз’язджаюцца. Граф заўважае на Ядзе чырвоны хустачку і кідаецца на яе. Але яна бяжыць праз мяжу. Граф з сям’ёй з’язджаюць. На савецкім баку музыка, ілюмінацыя, маладзёжнае свята. Ядзя сустракае Васіля, абодва шчаслівыя.

Фільм захаваўся без 4-й, 5-й і 6-й частак на ўкраінскай мове.

Гл.таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Фільмы Беларусі
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Фільмы 1928 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)