wd wp Пошук:

Джэнералі Арэна

Generali Арэна — футбольны стадыён у Празе, хатні для пражскай «Спарты», таксама тут часта праводзяцца хатнія матчы зборнай Чэхіі па футболе. Раней вядомы як Стадыён Летна (чэшск.: Letná Stadium), Таёта Арэна (2003—2007), AXA Арэна (2007—2009), з 2009 года пераназваны ў гонар фундатара ў Generali Арэна.

Першы стадыён на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1921 годзе і быў цалкам драўляным. У 1934 годзе арэна перажыла моцны пажар і была перабудавана нанова. Такім чынам, да 1937 годзе з’явілася жалезабетонная канструкцыя галоўнай трыбуны. У 1969 годзе пачалася рэканструкцыя стадыёна, і да 1973 годзе ён прыняў сучасны выгляд, умяшчаючы 35 880 чалавек. Апошні капітальны рамонт быў праведзены ў 1994 годзе. Агульная ёмістасць стадыёна пасля рэканструкцыі склала 20 854 чалавека.

Па праве лічыцца лепшым футбольным стадыёнам горада. Зручны, кампактны, ціхі стадыён размясціўся непадалёк ад станцый метро Градчанска (Hradcanska) і Влтаўска (Vltavska) (на шляху да стадыёна ад другой станцыі сустракаецца шмат бараў). Фанаты «Спарты» збіраюцца за паўднёвымі варотамі.

Паркоўка на тэрыторыі стадыёна ўмяшчае 8 доўгапамерных грузавікоў, 2 аўтобуса і 50 легкавых аўтамабіляў. За межамі стадыёна маецца больш ёмістая паркоўка для 120 аўтобусаў і 1 200 легкавых аўтамабіляў.

Трыбуны

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1921 год у Празе
Катэгорыя·Футбольныя стадыёны
Катэгорыя·Стадыёны Чэхіі
Катэгорыя·Спорт у Празе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі