У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Левін.
Джэк Левін (3 студзеня 1915, Бостан, Масачусетс — 8 лістапада 2010, Нью-Ёрк) — амерыканскі жывапісец і графік.
Нарадзіўся ў сям’і літвакоў, вырас на паўднёвым ускрайку Бостана, дзе назіраў вулічнае жыццё, якое складалася з еўрапейскіх эмігрантаў і распаўсюджанай беднасці і сацыяльных праблем, што сталі тэмамі яго прац. Спачатку ён займаўся маляваннем з Гаральдам К. Цімерманам у 1924-31 гг. З 1929 да 1933 гг. у Гарвардскім універсітэце Левін з аднакурснікам Хаймэнам Блумам вучыліся і Дынмэн Рос. У 1932 годзе пры садзейнічанні Рос карціны Левіна былі выстаўлены ў мастацкім музеі Фога ў Гарвардзе, а праз тры гады Рос было завешчана музею 20 карцін Левіна.
Пра жыццё мастака зняты дакументальны фільм: «Джэк Левін: Бяседа чыстага розуму» (Jack Levine: Feast of Pure Reason, 1989).