wd wp Пошук:

Джэйш аль-Іслам

Джэйш аль-Іслам (араб. جيش الإسلام‎‎ — «Армія ісламу») — кааліцыя сірыйскіх антыўрадавых узброеных груповак iсламiсцкага напрамку, якая сфармавалася восенню 2013 года.

Да красавіка 2018 года ўяўляла сабой найбольш магутную ўзброеную групоўку ў анклаве Усходняя Гута, у непасрэднай блізкасці да Дамаска, які супернічае за ўплыў у рэгіёне з групоўкамі «Файлак ар-Рахман» і «Фронт аль-Нусра». Штаб-кватэра і асноўныя сілы групоўкі дыслакаваліся ў горадзе Дума. У красавіку 2018 года ў выніку наступу ўрадавых сілаў была вымушаная здаць пазіцыі і цяжкае ўзбраенне і эвакуявацца на поўнач правінцыі Алепа, кантраляваную турэцкімі УС і Свабоднай сірыйскай арміяй.

Падтрымліваецца Саудаўскай Аравіяй.

Уваходзіць у спіс тэрарыстычных арганізацый, складзены сірыйскім урадам[1]. У расійскі адзіны федэральны спіс тэрарыстычных арганізацый не ўключаная[2]. Прызнана тэрарыстычнай ў Іране і Егіпце[3]. Публічна асуджае ісламісцкі тэрарызм.

У маi 2016 года Расія прапаноўвала Савету бяспекі ААН прызнаць «Джэйш аль-Іслам» тэрарыстычнай групоўкай, аднак гэта прапанова не знайшла падтрымкі[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 «Syria rebel group appoints successor to slain commander»
  2. Единый федеральный список организаций, в том числе иностранных и международных организаций, признанных в соответствии с законодательством Российской Федерации террористическими
  3. Saudi Arabia blocks peace talks on Syria Архівавана 10 кастрычніка 2018.
  4. ООН не признала группировки «Ахрар аш-Шам» и «Джейш аль-Ислам» террористическими — Газета.Ru

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту
Катэгорыя·Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сірыйская апазіцыя