wd wp Пошук:

Джэймс Генры Скалін

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джэймс Генры Скалін, або Джым Скалін (18 верасня 1876 — 28 студзеня 1953) — аўстралійскі палітык, сёмы прэм’ер-міністр Аўстраліі. Першы прэм’ер-міністр, народжаны на тэрыторыі Аўстраліі.

Палітычная кар’ера

У 1903 Скалін уступіў у Аўстралійскую лейбарысцкую партыю. На выбарах 1906 ён саступіў будучаму прэм’ер-міністру Альфрэду Дыкіну, які балатаваўся з ім па адной акрузе. Аднак, з 1910 па 1913 год ён заставаўся ў парламенце краіны. Пасля гэтага, у яго быў шэраг няўдалых спробаў трапіць у парламент краіны і штата.

У 1921 годзе на з’ездзе партыі ён стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння новай партыйнай мэты: «сацыялізацыя (нацыяналізацыя) прамысловасці, прадукцыі, размеркавання і абмену», што суправаджалася указаннем пра намер партыі захаваць прыватную ўласнасць на сродкі вытворчасці. Пасля гэтага Скаліну ўдалося вярнуцца ў парламент краіны, дзе ён заставаўся 28 гадоў.

26 красавіка 1928 года Скалін стаў лідарам лейбарысцкай партыі, якім заставаўся да 1935 года. Ён прывёў партыю да поспеху на выбарах у канцы таго ж года і стаў прэм’ер-міністрам краіны. Акрамя таго, ён быў міністрам замежных спраў, а ў 1930-31 гады таксама скарбнікам. Яго кіраўніцтва краінай прыйшлося на час Вялікай дэпрэсіі. Скалін спрабаваў праводзіць палітыку «аздараўлення эканомікі» шляхам зніжэння жыццёвага ўзроўню працоўных, але гэтаму перашкодзіў Сенат. У 1931 Скалін пацярпеў поўную паразу на выбарах, саступіўшы Джозефу Лаянсу, лідару нядаўна створанай аб’яднанай партыі Аўстраліі.

Пасля гэтага Скалін займаўся банкаўскай рэформай. У 1941 годзе, пасля вяртання да ўлады лейбарысцкай партыі, быў неафіцыйным дарадцам яе лідара, Джона Кёрціна.

Зноскі

  1. 1 2 James Scullin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 James Henry Scullin // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 James Scullin // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Міністры фінансаў Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Мельбурне
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Вікторыя
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мельбурне
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Члены Аўстралійскай лейбарысцкай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных