Джуліяна Медычы (іт. Giuliano de ‘Medici, 28 сакавіка 1453 — 26 красавіка 1478, Фларэнцыя) — другі сын П’еро Медычы і яго жонкі Лукрэцыі Тарнабуоні, суправіцель свайго брата Ларэнца Медычы.
Джуліяна быў забіты падчас змовы Пацы падчас велікоднай імшы ў саборы Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ ў Фларэнцыі 26 красавіка 1478. Ён пахаваны ў Капэла Медычы базілікі Сан Ларэнца ў Фларэнцыі побач са сваім братам Ларэнца.
Незаконнанароджаны сын Джуліяна ад Ф’ёрэты Гарыні Джуліа стаў папам Кліментам VII. Іншая знакамітая каханая Джуліяна — Сіманета Веспучы.