wd wp Пошук:

Джон Кёрцін

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джон Кёрцін (англ.: John Curtin, 8 студзеня 18855 ліпеня 1945) — аўстралійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 1928 у парламенце ад Лейбарысцкай партыі, 14-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі (7 кастрычніка 1941-5 ліпеня 1945 года).

Палітычная кар’ера

Прымаў некалькі разоў удзел у парламенцкіх выбарах, пакуль не выйграў месца ў парламенце ад выбарчай акругі Фрэмантл у 1928 годзе. Пасля фарміравання лейбарысцкага ўрада пад кіраўніцтвам Джэймса Скаліна ў 1929 годзе лічыўся адным з галоўных прэтэндэнтаў на пасаду міністра, аднак з-за захаплення алкаголем яго кандыдатура не атрымала адабрэння. У 1931 годзе Кёрцін страціў сваё месца ў парламенце, але ўжо ў 1934 годзе зноў у яго вярнуўся.

Пасля сыходу ў адстаўку лідара лейбарыстаў Скаліна ў 1935 годзе Кёрцін нечакана быў абраны на яго месца (з перавагай усяго ў адзін голас): адбілася падтрымка левай прафсаюзнай групы ў партыйным кіраўніцтве.

Зноскі

  1. 1 2 John Curtin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 John Curtin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.thecourier.com.au/story/6110897/a-new-building-on-a-very-old-site-the-proud-past-of-grenville-college/
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Члены Аўстралійскай лейбарысцкай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Аўстраліі