Джон Зорн (англ.: John Zorn; 2 верасня 1953 г., Квінс, Нью-Ёрк) — амерыканскі кампазітар-авангардыст, саксафаніст, музычны прадзюсар, заснавальнік лэйбла Tzadik і руху яўрэйскай авангарднай музыкі Radical Jewish Culture. Адзін з лідараў сучаснага музычнага авангарду.
Творчасць Зорна адрознівае жанравая разнастайнасць: у яго арсенале працы ў джазавай стылістыцы, сачыненні акадэмічнай авангарднай музыкі, спалучэнні хардкора, клезмерскай музыкі і свінга, сладжа і нойз, электра-акустычныя эксперыменты, неідіяматычная імправізацыя.
Джон Зорн на Вікісховішчы |