wd wp Пошук:

Джон Бейнер

Джон Эндру Бейнер (анг. John Andrew Boehner, 17 лістапада 1949, Рэдынг, штат Агая) — амерыканскі палітык, спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША з 5 студзеня 2011 года. Член Рэспубліканскай партыі ЗША. Змяніў на гэтай пасадзе Нэнсі Пелозі пасля таго, як рэспубліканская партыя па выніках давыбараў у Кангрэс вярнула сабе большасць дэпутатаў.

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў паўднёва-заходнім Агая ў сям’і нямецкага і ірландскага паходжання. Сям’я ўтрымоўвала бар, у якім Бейнер дапамагаў з васьмі гадоў. У 1968 годзе, падчас В’етнамскай вайны паступіў у Ваенна-марскія сілы ЗША, але ўжо праз 8 тыдняў быў адпраўлены ў запас па медыцынскіх паказаннях. У 1977 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра бізнесу і адміністрацыі ва ўніверсітэце Ксаўе, затым працаваў у гандлёвай кампаніі Nucite Sales, даслужыўся да пасады дырэктара кампаніі.

У 1990 годзе балатаваўся ў Кангрэс ад штата Агая, і адразу быў абраны. У далейшым абіраўся ад гэтай жа акругі 10 разоў.

Зноскі

  1. 1 2 http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=B000589
  2. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Спікеры Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных