wd wp Пошук:

Джозеф Эстрада

Тэрмін «Эстрада» мае і іншыя значэнні. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Хасэ́ Марсэ́ла Эхерсі́та, больш вядомы як Джо́зеф Эхерсі́та Эстра́да (нар. 19 красавіка 1937; Маніла, Філіпіны) — філіпінскі кінаакцёр, віцэ-прэзідэнт (19921998), 13-ы прэзідэнт Філіпін (займаў гэту пасаду з 1998 па 2001 год). Зрынуты ў выніку мірнай рэвалюцыі пасля таго, як шэраг сенатараў — прыхільнікаў Эстрады блакавалі працэдуру яго імпічмента па абвінавачванні ў карупцыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 красавіка 1937 года ў Маніле, вырас у Сан-Хуане (правінцыя Рысаль). Вучыўся ва ўніверсітэце Манілы. Стаў акцёрам у 20 гадоў, памяняўшы сваё імя на Джозеф Эстрада. Джозеф з’яўляецца пяціразовым лаўрэатам філіпінскай прэміі «За найлепшую мужчынскую ролю» і пяць разоў выйграваў прэмію «Найлепшы фільм».

Увайшоў у палітыку ў 1967 годзе, быў абраны мэрам муніцыпалітэта Сан-Хуан і прапрацаваў на гэтай пасадзе больш за 16 гадоў. У 1987 годзе стаў сенатарам і быў прызначаны старшынёй трох камітэтаў (камісіі культурных супольнасцей, развіцця сельскіх раёнаў і грамадскіх работ). Быў абраны віцэ-прэзідэнтам Філіпін у 1992 годзе, выступаў таксама ў якасці старшыні камісіі па барацьбе са злачыннасцю. У маі 1998 года Джозеф балатаваўся на пасаду прэзідэнта Філіпін разам з дзевяццю іншымі кандыдатамі і перамог ва ўпартай барацьбе.

У кастрычніку 2000 года быў абвінавачаны ў атрыманні хабару ў 8,7 млн долараў за заступніцтва ігральнаму бізнесу, незаконным атрыманні грошай ад акцызаў на тытунь і злоўжыванні службовым становішчам. У лістападзе ніжняя палата парламента вынесла яму вотум недаверу, пакінуўшы канчатковае рашэнне за Сенатам. У студзені 2001 года сенатары адмовіліся ад праверкі яго банкаўскіх рахункаў, на якіх маглі быць нелегальныя даходы. Рашэнне выклікала масавыя пратэсты.

У Маніле на мітынгі з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта выходзілі да 130 тыс. чалавек. Армія і паліцыя адмовіліся падтрымліваць кіраўніка дзяржавы. 19 студзеня віцэ-прэзідэнт краіны Глорыя Макапагал-Ароя, якая ўзначаліла сілы апазіцыі, прад’явіла Эстрадзе ультыматум, запатрабаваўшы ад яго пакінуць пасаду[6].

Абвінавачаны ў зрадзе грамадскага даверу і парушэнні Канстытуцыі, подкупе, хабарніцтве і карупцыі, Джозеф Эстрада 20 студзеня 2001 года падаў у адстаўку і быў адданы суду Сената. У 2007 годзе быў засуджаны да пажыццёвага зняволення, але неўзабаве памілаваны і працягнуў палітычную кар’еру. У 2013 годзе быў абраны мэрам Манілы.

Асабістае жыццё

У шлюбе з доктарам Луізай Піментэль, у іх пары трое дзяцей. Яго старэйшы сын у цяперашні час з’яўляецца мэрам Сан-Хуана. Таксама афіцыйна прызнаў сем іншых дзяцей, народжаных па-за шлюбам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122340140 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Joseph Ejercito Estrada // Brockhaus Enzyklopädie
  3. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  4. https://www.gmanetwork.com/news/news/nation/190634/guia-gomez-jv-big-winners-in-san-juan-polls/story/
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  6. Антыкарупцыйны пераварот(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты Філіпінаў
Катэгорыя·Зрынутыя прэзідэнты
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Палітыкі Філіпінаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маніле
Катэгорыя·Прэзідэнты Філіпінаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе