wd wp Пошук:

Джозеф Лаянс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лаянс. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джозеф Алоізіус Лаянс (15 верасня 1879, Стэнлі, Тасманія, Аўстралія — 7 красавіка 1939, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі палітык, дзясяты прэм’ер-міністр Аўстраліі.

У 1909 годзе пачалася палітычная кар’ера Джозефа Лаянса. Ён стаў членам заканадаўчага сходу штата ад Уілмата. Быў актыўным прыхільнікам бясплатнага медыцынскага абслугоўвання і адукацыі, а таксама шэрагу іншых прагрэсіўных рэформаў. У 1912 годзе ён узначаліў рэгіянальнае аддзяленне партыі, а ў 1914 годзе стаў другім чалавекам у партыі на федэральным узроўні. Пасля гэтага Лаянс займаў шэраг міністэрскіх пастоў ва ўрадзе штата, займаўся рэформай адукацыі.

У 1916 годзе ён актыўна выступаў супраць рэферэндуму аб вайсковым абавязку, які прывёў да партыйнага расколу. У лістападзе 1916 Лаянс стаў на сем гадоў лідарам апазіцыі. У кастрычніку 1923 ён стаў прэм’ер-міністрам Тасманіі, узначаліўшы ўрад меншасці . Праводзячы палітыку кансенсусу ўрад Лаянса перажыў шэраг эканамічных узрушэнняў і адны перавыбары, у чэрвені 1925 года. Аднак, выбары 1928 года ён прайграў.

Пройгрыш на выбарах дазволіў Лаянсу засяродзіцца на федэральнай палітыцы. У 1929 годзе ён прайшоў у заканадаўчы сход, прадстаўляючы Уілмат. У гэты час пачалася Вялікая дэпрэсія. Лідарам урада быў лейбарыст Джэймс Скалін і Лаянсу дасталіся два партфелі: генеральнага паштмайстра і міністра працы і чыгунак. Лейбарысты адпрэчвалі яго планы па барацьбе з эканамічным крызісам, таму Лаянс пачаў працу з лідарам апазіцыі, але потым сышоў у адстаўку.

Пазней ён знайшоў падтрымку сярод выбаршчыкаў і перамог на выбарах у канцы 1931 года, стаўшы прэм’ер-міністрам 6 студзеня 1932 года. Лаянс праводзіў палітыку, якая дазволіла краіне пачаць павольны выхад з крызісу, нягледзячы на палітычныя праблемы, звязаныя з прэм’ер-міністрам Новага Паўднёвага Уэльса.

Зноскі

  1. 1 2 Joseph Aloysius Lyons // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Joseph Lyons // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Joseph Aloysius Lyons // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Міністры фінансаў Аўстраліі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аўстраліі
Катэгорыя·Члены Аўстралійскай лейбарысцкай партыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Тасманія
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Новым Паўднёвым Уэльсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу