wd wp Пошук:

Джгір-насар

Джгір-насар, ёрш-насар (Gymnocephalus acerina) — рыба сямейства акунёвых. Народныя назвы біручок, бабыр, чыранос і інш.

Апісанне

Даўжыня да 16—20 см, маса да 200 г. Адрозніваецца прадаўгаватым целам і доўгім рылам. Колер светла-жаўтаваты, на спіне, баках, плаўніках цёмныя плямы. Рот высоўны. Першы спінны плаўнік і першыя прамяні анальнага і брушнога плаўнікоў у выглядзе калючак.

Пашырэнне

Пашыраны ў рэках басейнаў Чорнага і Азоўскага мораў. Водзіцца ў рэках басейнаў Дняпра і Прыпяці.

Трымаецца каля глыбокіх мясцін з чыстай вадой і пясчаным або камяністым дном.

Асаблівасці біялогіі

Жыве чародкамі. Прыдонная рыба. Актыўны на змярканні і ноччу. Зімуе на глыбокіх мясцінах.

Пражэрлівы. Корміцца доннымі арганізмамі, асабліва лічынкамі хіраманід. Знішчае ікру і малявак рыб, шкодзіць рыбнай гаспадарцы.

Полавая спеласць у 3-4 гады. Нераст у красавіку—маі на перакатах з буйназярністым пясчаным або камяніста-галечным дном.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Акунёвыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1774 годзе