wd wp Пошук:

Джанмарка Тамберы

Джанмарка Тамберы (італ.: Gianmarco Tamberi; нар. 1 чэрвеня 1992, Чывітанова-Марке, Марке) — італьянскі лёгкаатлет, скакун у вышыню. Нароўні з Мутазам Эса Баршымам стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа. Упершыню ў гісторыі ў спаборніцтвах па скачках у вышыню на Алімпійскіх гульнях чэмпіёнамі сталі два спартсмены.

Біяграфія

Нарадзіўся ў камуне Чывітанова-Марке. Яго бацька Марка Тамберы ў мінулым таксама быў скакуном у вышыню, на Алімпіядзе 1980 гады заняў 15-е месца. Да прыходу ў лёгкую атлетыку ў 2009 годзе займаўся баскетболам, дзе гуляў за каманду Stamura Basket Ancon. У Джанмарка ёсць старэйшы брат Джанлука Тамберы, які займаўся кіданнем дзіды.

Зноскі

  1. Gianmarco Tamberi // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  2. https://www.gazzetta.it/fitness/allenamento/09-08-2021/i-6-chili-presi-due-giorni-play-e-gimbo-quante-ne-combinavi-parla-suo-migliore-amico-420278110661.shtml
  3. https://www.centropagina.it/attualita/tamberi-raccontato-prof-brillante-autografo-lavagna-vincero-olimpiadi/
  4. 1 2 http://www.fidal.it/atleta_one.php?t=e6iRk5ShbWg
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Мачэрата
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Італіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скакуны ў вышыню Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе