wd wp Пошук:

Джавані Парызі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Парызі.

Джавані Парызі (італ.: Giovanni Parisi; 2 снежня 1967 — 25 сакавіка 2009) — італьянскі баксёр, алімпійскі чэмпіён 1988 года.

На Алімпіядзе ў Сеуле Джавані Парызі выйграў тытул у вагавой катэгорыі да 57 кг. У двух паядынках ён перамог аднагалосным рашэннем суддзяў (5:0), а тры (у тым ліку паўфінал і фінал) завяршыў датэрмінова.

У 1989 годзе перайшоў у прафесійны бокс. У 1990-х гадах быў чэмпіёнам WBO ў двух розных вагавых катэгорыях. Апошні бой правёў 8 кастрычніка 2006 года, дзе прайграў Фрэдэрыку Клозэ.

25 сакавіка 2009 года Джавані Парызі загінуў у аўтакатастрофе ля Вагеры (Ламбардыя) у лабавым сутыкненні яго аўтамабіля з грузавіком.

Зноскі

  1. 1 2 Olympedia — 2006.
  2. 1 2 Giovanni Parisi // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.fightnews.com/?p=7319
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па боксе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калабрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Павія
Катэгорыя·Баксёры Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах