wd wp Пошук:

Джавані Батыста Вентуры

Джавані Батыста Вентуры

Джавані Батыста Вентуры (11 верасня 1746 - 10 верасня 1822) — італьянскі навуковец, вядомы працамі ў галіне гідраўлікі, тэорыі святла і оптыкі. Яго імем названы адкрыты ім эфект паніжэння ціску газу або вадкасці з павелічэннем хуткасці іх руху, а таксама труба Вентуры.

Нарадзіўся ў Бібіяна, сучаснік Леанарда Эйлера і Данііла Бернулі, вучань Ладзара Спаланцані.

У 1769 быў прысвечаны ў сан святара і ў тым жа годзе вызначаны на пасаду настаўніка логікі ў семінарыю Рэджа-Эміліі. У 1774 стаў прафесарам геаметрыі і філасофіі Мадэнскага ўніверсітэта, праз два гады - прафесарам фізікі.

Вентуры быў першым, хто прыцягнуў увагу да асобы Леанарда да Вінчы як навукоўца, і сабраў і апублікаваў мноства работ і запісаў Галілея.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1746 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1822 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня