wd wp Пошук:

Дванаццатая пяцігодка Беларускай ССР

Дванаццаты 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 19861990 гады .

Планы

Галоўнай задачай ставіў карэнную рэканструкцыю машынабудаўнічага комплексу і на гэтай аснове тэхнічнага пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі.

Вынікі пяцігодкі

Аб’ём прамысловай прадукцыі ў 1988 годзе склаў 122% супраць 1985 года. Найбольш значна ён павялічыўся ў машынабудаванні і металургічнай прамысловасці: створаны 424 узоры новай тэхнікі, пабудаваны і ўведзены ў дзеянне 24 новыя прамысловыя прадпрыемствы. Працягвалася рэканструкцыя існуючых прадпрыемстваў. У той жа час у 1990 годзе у параўнанні з 1985 годам скарацілі выпуск прадукцыі чорная металургія, машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, іншыя галіны.

За гады пяцігодкі павялічыўся ўраджай збожжа, але патрэбы ў ім забяспечваліся толькі на 60—70%. Крыху лепш ішлі справы ў жывёлагадоўлі. У параўнанні з 11-й пяцігодкай павысіліся сярэднегадавая вытворчасць малака і нарыхтоўка мяса ў забойнай вазе. Па-ранейшаму вострай праблемай заставалася забяспечанасць сельскай гаспадаркі кармавой базай. У цэлым аграрны сектар не поўнасцю адпавядаў патрабаванням рэспублікі ў забяспечанасці сельскагаспадарчай прадукцыі, хоць да таго ж доля рэспублікі ў агульнасаюзным фондзе заставалася значнай. У пачатку 1990-х г. уведзена талонная сістэма размеркавання шэрагу прадуктаў харчавання.

Развал СССР, фінансава-крэдытнай сістэмы, вялікія цяжкасці ў прамысловым развіцці і сельскай гаспадарцы, «старыя» падыходы да кіравання народна-гаспадарчым комплексам увогуле, аслабленне сувязей паміж саюзнымі рэспублікамі СССР прывялі да крызіснага стану эканомікі ў 12-й пяцігодцы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·1989 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·1990 год у Беларусі
Катэгорыя·Пяцігодкі БССР
Катэгорыя·1987 год у Беларусі
Катэгорыя·1988 год у Беларусі
Катэгорыя·1986 год у Беларусі