Даўгя́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Даўгялы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Паляцкішскага сельсавета[1].