Даўгердзішскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Даўгердзішкі.
Утвораны 29 красавіка 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Такарышкаўскага і Яхімаўшчынскага сельсаветаў. 15 мая 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Юрацішкаўскага пассавета (18 населеных пунктаў: Баруцішкі, Гердушы, Дунай, Забалаць, Залескаўшчына, Іванкі, Крычнікі, Кярвелі, Матыкаўшчына, Нарэйкі, Папельнікі, Селешчаняты, Такарышкі, Чычыноўшчына, Шыловы Бор, Эгерды, Юнкавічы і Яцкава) і Трабскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Аглобішкі, Брагі, Высокая Грэбля, Даўгердзішкі, Загорцы, Кавалі, Каўшары, Куцькі, Яхімаўшчына і хутары Будзішча, Гаявішча, Дубаносы, Занямонцы, Палудаўшчына, Паякунь, Півойці, Скаварада, Сякерышкі, Чарніца і Чорны Ручай)[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 38 населеных пунктаў.