Дашке́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Поразаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дашкевічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя далучана да Лаўрынавіцкага сельсавета[1].