wd wp Пошук:

Дархан

Дархан (манг. Дархан (каваль)) — трэці па велічыні горад Манголіі і адміністрацыйны цэнтр Дарханскага аймака. Колькасць яго насельніцтва складае 74300 жыхароў (на 2007 год).

Гісторыя

Першы камень у падмурак горада быў закладзены 17 кастрычніка 1961 г. пры эканамічнай дапамозе Савецкага Саюза. Згодна з назвай горада планавалася, што ён будзе прамысловым цэнтрам для паўночных тэрыторый Манголіі. Горад застаецца ў асноўным індустрыяльным цэнтрам, а таксама месцам пражывання каля 82% насельніцтва аймака. Як і ў большасці іншых мангольскіх гарадоў, парадку 86% гараджан пражывае ў кватэрах, астатняе насельніцтва жыве ў юртах на ўскраінах горада.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Манголіі