Дарскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі.
Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дары.
22 ліпеня 1960 года Дарскі сельсавет скасаваны[1].
15 студзеня 1965 года Дарскі сельсавет адноўлены[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[2].
У 1984 годзе Дарскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты ўвайшлі ў склад Кадзінскага і Нядашаўскага сельсаветаў[3].