wd wp Пошук:

Дарогі інкаў

Дарогі Інкаў

Дарогі інкаў (кечуа: Qhapaq Ñan) - Кхапак Ньан - Вялікая дарога) — сетка шматлікіх брукаваных дарог, пракладзеных на працягу некалькіх тысячагоддзяў індзейскімі цывілізацыямі ў Паўднёвай Амерыцы ў Андскім Рэгіёне: Калумбія, Эквадор, Перу, Чылі, як на прыбрэжных раўнінах і пустынях, так і ў гарах, праз скалы і цясніны, пры дапамозе навясных мастоў і ступеняў.

Галоўнымі будаўнікамі асноўных магістралей з’яўляліся інкі; спынена будаўніцтва было ў XVI стагоддзі ў сувязі з прыходам заваёўнікаў іспанцаў, якія не валодалі мясцовымі тэхналогіямі і былі не здольнымі нават падтрымліваць гэтыя дарогі ў належным стане.

Галоўнымі з’яўляліся чатыры дарогі, якія перасякалі крыжом (з цэнтрам у горадзе Куска ўсю Імперыю Інкаў). Працягласць самай доўгай дарогі складала не менш за 6600 кіламетраў (1200 ліг). Дарогі злучалі ўсе сталіцы правінцый, з кожнай выходзіла па некалькі шляхоў. На кожнай дарозе былі заезныя двары праз строга вызначаныя адлегласці, самі адлегласці адзначаліся межавымі слупамі і называліся топа ці тупу.

Ламы на дарогах інкаў
Дарога інкаў у Мачу-Пікчу.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Геаграфія Перу
Катэгорыя·Дакалумбавы культуры
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Балівіі
Катэгорыя·Гісторыя Балівіі
Катэгорыя·Геаграфія Балівіі
Катэгорыя·Гістарычныя дарогі і шляхі
Катэгорыя·Гісторыя Калумбіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Перу
Катэгорыя·Гісторыя Эквадора
Катэгорыя·Геаграфія Эквадора
Катэгорыя·Гісторыя эканомікі
Катэгорыя·Гісторыя Чылі
Катэгорыя·Гісторыя Перу
Катэгорыя·Геаграфія Калумбіі
Катэгорыя·Старажытны свет
Катэгорыя·Дасягненні Інкаў
Катэгорыя·Геаграфія Чылі
Катэгорыя·Эканоміка Інкаў
Катэгорыя·Імперыя Інкаў