wd wp Пошук:

Дараэмон

«Дораэмон» (яп.: ドラえもん) — папулярны манга-серыял, створаны мангака-дуэтам Фудзіка Фудзіа. Пасля — анімэ-серыял. Сюжэт апавядае пра ката-робата па мянушцы Дараэмон, які перамясціўся ў часе з XXII стагоддзя, каб дапамагчы школьніку, якога зваць Набіта Нобі. Першы выпуск мангі з’явіўся ў снежні 1969 года адначасова ў шасці розных часопісах. Усяго было створана 1344 выпускі. Яны апублікаваныя выдавецтвам Shogakukan пад брэндам Tentoumushi (яп.: てんとう虫) у 45 тамах.

«Дараэмон» быў узнагароджаны прэміяй Shogakukan ў катэгорыі “лепшая дзіцячая манга” ў 1982 годзе, а таксама прэміяй Асамы Тэдзукі ў 1997 годзе.

Анімэ

Першы, кароткі і непапулярны мультсерыял (26 эпізодаў) паказваўся ў 1973 годзе на Nippon Television. У 1979 годзе TV Asahi пачалі паказ новага мультсерыяла пра Дараэмона. Гэты серыял быў вельмі папулярны, было знята 1787 эпізодаў.

У гонар юбілею Дараэмона TV Asahi 15 красавіка 2005 года запусціла новы мультсерыял з іншымі сэю (знята ўжо больш за 300 эпізодаў).

Акрамя серыялаў, пра Дараэмона знята 28 поўнаметражных і 8 кароткаметражных мультфільмаў. Акрамя таго, выпушчана некалькі дзясяткаў гульняў для розных платформаў.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Манга