wd wp Пошук:

Даніяр Усенаў

Даніяр Усенаў (кірг.: Данияр Үсөнов) (9 сакавіка 1960, Фрунзэ, Кіргізская ССР) — кыргызскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 21 кастрычніка 2009 па 7 красавіка 2010 гг. — прэм’ер-міністр Кыргызстана.

Біяграфія

У 1982 г. скончыў Фрунзенскі політэхнічны інстытут і з 1984 г. працаваў інжынерам па механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці Цэнтральнай лабараторыі Кіргізскага горна-руднага (ўранавага) камбіната ў г. Кара-Балта. З 1990 па 1993 гг. займаў пасады першага намесніка старшыні Кара-Балтайскага гарвыканкама, намесніка кіраўніка Кара-Балтайскай гарадской адміністрацыі, памочніка кіраўніка Чуйскай абласной дзяржадміністрацыі. У 1992 г. скончыў юрыдычны факультэт Кыргызскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Жусуп Баласагына.

7 красавіка 2010 г. падаў у адстаўку ў сувязі з масавымі акцыямі пратэсту, якія перайшлі ў рэвалюцыю. У дачыненні да Усенава Генеральнай пракуратурай Кыргызстана ўзбуджана крымінальная справа. Яму прад’яўлена абвінавачванне ў арганізацыі масавага расстрэлу мірных грамадзян падчас рэвалюцыі[1]. Першапачаткова Усенаў хаваўся ў адной з краін блізкага замежжа, але пасля перабраўся ў Вялікабрытанію[2].

10 чэрвеня 2013 г. Даніяр Усенаў быў прызнаны завочна вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 304 (злоўжыванне службовым становішчам) і 305-2 (парушэнне зямельнага заканадаўства) Крымінальнага кодэкса Кыргызскай Рэспублікі. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму[3].

З 2017 года жыве ў Беларусі пад імем Данііла Урыцкага, кіруе нядаўна створаным ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя»[4].

Зноскі

  1. Бывшие киргизские чиновники скрываются в Лондоне, заявил глава ГНБ
  2. Экс-премьер Киргизии сбежал в Великобританию
  3. Экс-премьер-министр Кыргызстана приговорен к 15 годам тюрьмы Архівавана 14 кастрычніка 2017.
  4. Кыргызстан направил ноту протеста Беларуси из-за директора БНБК Даниила Урицкого Архівавана 28 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мэры Бішкека
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Кыргызстана
Катэгорыя·Выпускнікі Кыргызскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бішкеку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Кыргызскага нацыянальнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе