wd wp Пошук:

Даніэль Выгоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Выгоўскі.

Даніэль Выгоўскі (? — 1740) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1713—1740).

Бяіграфія

Паходзіў з роду Выгоўскіх герба «Габданк зменены», сын Канстанціна, кіеўскага войскага, пана на Лісянцы, і смаленскай чашнічанкі Рэгіны з Мяшчэрынаў герба «Польская Пагоня».

Быў старостам небароўскім і рэклінскім. Канюшы вялікі літоўскі з 1708, кашталян менскі з 19 лютага 1713 года. У 1696 годзе быў паслом ад Вількамірскага павета на канвакацыйны сойм.

Быў жанаты з княжной Тэрэзай Друцкай-Сакалінскай. Меў дачу Рахелю, якая першы раз выйшла замуж за дарсунскага старосту князя Караля Агінскага, а другі раз за троцкага кашталяна Антонія Казіміра Сапегу.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1740 годзе
Катэгорыя·Канюшыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Род Выгоўскіх
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кашталяны менскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай