wd wp Пошук:

Даніэла Сіліваш

Даніэла Віёрыка Сіліваш (рум.: Daniela Viorica Silivaş; нар. 9 мая 1972, Дэва, Румынія) — румынская гімнастка, трохразовы алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету. Заслужаны майстар спорту Румыніі. Кавалер Нацыянальнага ордэна «За заслугі» (2000).

Біяграфія

Даніэла нарадзілася ў невялікім трансільванскім горадзе Дэва. З 6 гадоў займалася спартыўнай гімнастыкай у клубе «Чэтатэ» (трэнеры — Яанэ Карпінісан і Васіліка Опра), затым яе трэнерамі былі Адрыян Горак, Марыя Косма і Актавіян Белу. Першыя вялікія поспехі ў дарослых спаборніцтвах прыйшлі да яе ў 1987 годзе, Сіліваш выйграла 3 залатыя медалі на чэмпіянаце свету ў Ратэрдаме і 4 золата на еўрапейскім першынстве ў Маскве. У Маскве Сіліваш стала абсалютнай чэмпіёнкай, апярэдзіўшы ўсіх савецкіх гімнастак, што дамінавалі ў гэты перыяд.

Зорным часам спартсменкі сталі Алімпійскія гульні 1988 года ў Сеуле. Алімпійскі жаночы турнір па спартыўнай гімнастыцы адзначыўся ўпартай барацьбой савецкіх і румынскіх спартсменак. Услед за перамогай зборнай СССР у камандным турніры залаты медаль у абсалютным першынстве выйграла Алена Шушунова, якая апярэдзіла Даніэлу Сіліваш на 0,025 бала. Сіліваш узяла рэванш у спаборніцтвах на асобных снарадах, выйграўшы тры турніры з чатырох — на брусах, бервяне і ў вольных практыкаваннях. У апорным скачку Сіліваш стала трэцяй.

Спартсменка працягвала актыўную кар’еру да 1989 года, калі атрымала сур’ёзную траўму нагі. Траўма, а таксама палітычная нестабільнасць у Румыніі, выкліканая рэвалюцыяй, вымусілі спартсменку скончыць выступленні. У 1991 годзе яна эмігравала ў ЗША, дзе і жыве ў цяперашні час, працуючы трэнерам. У 2002 годзе Сіліваш была ўключана ў Міжнародную Залау Славы гімнастыкі.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 ліпеня 2016.
  2. Olympedia — 2006.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Гімнасты Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Хунедаара
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Румыніі
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Кавалеры румынскага ордэна «За заслугі»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры Румыніі
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з Румыніі