wd wp Пошук:

Даніла Сямёнавіч Варанцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варанцоў. Даніла Сямёнавіч Варанцоў (24 снежня 1886, Слаўгарад — 21 ліпеня 1965) — украінскі электрафізіёлаг, акадэмік АН Украіны (1957).

Біяграфія

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1912), спецыялізаваўся ў лабараторыі М. Я. Увядзенскага. У 1922 г. арганізаваў кафедру фізіялогіі ў Смаленскім універсітэце. У 1930 г. загадчык кафедры Казанскага ўніверсітэта, а ў 1935—1941 гг. Кіеўскага медінстытута. У 1945 г. стварыў аддзел агульнай фізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі Кіёўскага ўніверсітэта і ў 1956 г. лабараторыю электрафізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі АН УССР.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы вучонага — па электрафізіялагічным вывучэнні працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай тканцы. Адкрыў (1924) і прааналізаваў следавую электраадмоўнасць, якая ўзнікае ў нерве пасля імпульсу. Вывучаў прыроду павольных электрычных ваганняў у цэнтральнай нервовай сістэме.

Аўтар прац «Агульная электрафізіялогія» (1961), «Фізічны электратон нерваў і мышц» (1966, у сааўтарстве).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці ўкраінскай фізіялогіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Фізіёлагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слаўгарадзе
Катэгорыя·Акадэмікі АН УССР