wd wp Пошук:

Дангола

Дангола (араб. دنقلا‎‎) — горад на поўначы Судана, адміністрацыйны цэнтр вілаята Поўнач. Насельніцтва (2012 г.) - 13 563 чал.

Гісторыя

Горад Дангола быў заснаваны ў XIV ст. арабамі пасля зруйнавання Старой Данголы. Меў крэпасць, апісаную ў 1699 г. французскім вандроўнікам Шарлям Пансэ. У 1820 г. захоплены егіпцянамі. У 1896 г. для падаўлення паўстання махдзістаў у горад уведзены брытанскія войскі. З 1956 г. у складзе незалежнага Судана.

Геаграфія

Горад Дангола месціцца на левым беразе ракі Ніл у 458 км на паўночны захад ад Хартума, сталіцы Судана, у 600 км на паўднёвы захад ад Асуана. Клімат субрапічны пустынны. Сярэдняя тэмпература студзеня +17,6°C. Сярэдняя тэмпература чэрвеня +34°C. Гадавая колькасць ападкаў — 13,6 мм.

Эканоміка

Дангола — важны транзітны цэнтр на поўначы Судана. У горадзе працуе ўніверсітэт.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Судана
Катэгорыя·Населеныя пункты на Ніле