У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вадзінскі. Дамінік Іванавіч Вадзінскі (10 сакавіка 1921, с. Малая Саліха, Хмяльніцкая вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук, прафесар (1970).
Скончыў Вінніцкі педагагічны інстытут (1948). Працаваў у школе, Вінніцкім педінстытуце (1966—76), Мінскім педінстытуце (1979—86).
Даследуе праблемы маралі, патрыятычнага, сямейнага выхавання, пазакласнай і пазашкольнай работы, школазнаўства, педагогікі вышэйшай школы. Аўтар прац: «Пазакласная выхаваўчая работа» (1961), «Выхаванне цікавасці да ведаў у падлеткаў» (1963), «Навуковыя асновы маральнага выхавання школьнікаў» (1982), «Этыка-педагагічныя асновы маральнага фарміравання асобы» (1992), «Фарміраванне маральных каштоўнасных арыентацый будучых педагогаў» (з А. Грымацем, 1993), «Асновы педагогікі вышэйшай школы» (1993).