wd wp Пошук:

Дакудава 2

Даку́дава 2[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Нёман. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 770 чал. (1995). Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Ліды.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Дакудава датуецца 1392, калі князь Карыбут Альгердавіч запатрабаваў у вялікага князя Вітаўта вярнуць яму Ліду. Каля паселішча адбылася бітва паміж іхнымі войскамі. Адпаведная вытрымка з Віленскай хронікі:

" Князь Корбут Олгирдович начя в непослушонстве быти у великого князя Витовта. и начат збирати вои свои, и поиде противу. Князь же великий Витовт посла вои свои Василя Беренковича и Кгнивила противу ему, и ступишася вои на место на Недокудовь, и побежени быша вои князя Корбута, и почата бити, и побито их много. Сам же князь.. Корбут бежи в Новьгородок и ополчися, ту же бе и княгини его и дети. Князь же великий Витовт сбра вои и сам пойде к Новогродку и Новогродок озма и князя Корбута и княгиню его и дети е княцтво посла. "

Пад 1436 Дакудава згадваецца як вёска, уладанне Кучукоў. У пач. XVI ст. мясцінай валодалі Юшкі. Каля 1513 паводле тэстаменту Барбары Кішчанкі маёнтак Дакудава атрымаў яе муж, гарадзенскі староста Юрый Радзівіл «Геркулес». Каля 1533 тут збудавалі касцёл. У 1669 паселішча атрымала статус мястэчка. У XVIIXVIII стст. дзейнічаў кальвінскі збор. Станам на 1763 — 37 двароў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дакудава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Мясціна знаходзілася ва ўладанні Радзівілаў, пазней Вітгенштэйнаў. Станам на 1809 тут было 34 двары, дзейнічала грэка-каталіцкая царква. На 1886 — 28 двароў, царква, школа, карчма. У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка займалі нямецкія войскі, у 19191920 — бальшавікі, польскае войска.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дакудава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства.

У 1939 Дакудава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Лідскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 153 двары, на 1995 — 334.

У 2013 годзе Дакудаўскі сельсавет быў скасаваны, і Дакудава 2 увайшло ў склад Траццякоўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Інфраструктура

У Дакудаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клуб, бібліятэка, пошта.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Dokudowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.. — S. 94.
  4. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  5. Валерый Шаблюк. Дакудава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 195.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Траццякоўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дакудава 2
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі