wd wp Пошук:

Дакрыяцыстыт

Дакрыяцыстыт — запаленне слёзнага мяшка вока. Бывае хранічны і востры. Прычына дакрыяцыстыта: звужэнне ці поўнае закрыццё слёзна-насавога канала, затрымка адтоку слёзнай вадкасці з поласці слёзнага мяшка і развіццё ў ім патагенных мікробаў. Дакрыяцыстыт ў нованароджаных бывае пры закрытым прасвеце слёзна-насавога канала зародкавай перапонкай. Прыкметы: слёзацячэнне і гнойныя выдзяленні ў кан’юктывальнай поласці; пры націсканні на вобласць слёзнага мяшка са слёзных кропак выдзяляецца слізістая ці гнойная вадкасць. Лячэнне хірургічнае, у нованароджаных — масаж, прамыванне антысептычнымі растворамі пад ціскам ці зандаванне металічным зондам слёзна-насавога канала.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Афтальмалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інфекцыйныя захворванні