wd wp Пошук:

Давід Вінкбонс

Давід Вінкбонс (нідэрл. David Vinckboons або Vinckebooms; ахрышчаны 13 жніўня 1576, Мехелен, Паўднёвыя Нідэрланды — 1632, Амстэрдам) — галандскі жывапісец Залатога стагоддзя.

Біяграфія

Каля 1580 года яго сям’я пераехала ў Антверпен, а затым у 1585 годзе, пасля іспанскай акупацыі, — у Мідэлбург. У 1602 годзе Д. Вінкбонс ажаніўся з Агнетай ван Лун, дачкой натарыуса, з якой меў дзесяць дзяцей. Адным з іх быў картограф Ёханес Вінгбонс.

Вучыўся ў свайго бацькі Філіпа, мастака-акварэліста. Сярод яго вучняў былі Клас Янсан Вісхер, Гіліс Клас дэ Хондэкутэр і, верагодна, Эсаяс ван дэ Велдэ. Аказаў уплыў на творчасць Хендрыка Аверкампа.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131428950 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131428950 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  3. Netherlands Institute for Art History
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131428950 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1629 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1576 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мехелене
Катэгорыя·Памерлі ў 1632 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных