wd wp Пошук:

Давід Адамавіч Рыгерт

Давід Адамавіч Рыгерт (нар. 12 сакавіка 1947, сяло Нагорнае, Какшатаўская вобласць, Казахская ССР, СССР) — неаднаразовы чэмпіён свету, Еўропы, СССР па цяжкай атлетыцы, чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1976). На летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах— галоўны трэнер зборнай Расіі па цяжкай атлетыцы. Заслужаны трэнер Расіі. Вучань Рудольфа Плюкфельдэра.

Біяграфія

Продкі Давіда Рыгерта прыехалі з Германіі ў Расію ў 1740 годзе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацькоў Рыгерта, Адама Адамавіча Рыгерта і Лізавету Рудольфаўну Горн, дэпартавалі ў Паўночны Казахстан, дзе ён і нарадзіўся. У 1964 годзе сям’я вярнулася на ранейшае месца жыхарства, на Кубань. Там Давід Рыгерт узяў упершыню ў рукі самаробную штангу. Пасля войска перабраўся ў Шахты, мэтанакіравана, каб трэніравацца ў знакамітага Рудольфа Плюкфельдэра, па яго ж запрашэнні.

Член КПСС з 1977 года. Скончыў Маскоўскі інстытут фізічнай культуры (1978). Давід Рыгерт быў трэнерам зборнай СССР па цяжкай атлетыцы.

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казахстане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры СССР
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
Катэгорыя·Чэмпіёны СССР
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года