wd wp Пошук:

Давід Ісаак Дубінскі

Давід Ісаак Дубінскі (ідыш: דאוויד דובינסקי, пры нараджэнні - Давід Ісаак Дабнеўскі; 22 лютага 1892, Брэст17 верасня 1982, Нью-Ёрк) — амерыканскі прафсаюзны дзеяч яўрэйскага паходжання, народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі. З’яўляўся старшынёй Міжнароднага жаночага прафсаюза работнікаў швейнай прамысловасці з 1932 па 1966 год.

Біяграфія

Давід Дабнеўскі нарадзіўся ў Брэсце, і быў самым малодшым дзіцем у сям’і з пяці хлопчыкаў і трох дзяўчынак[1]. Яго сям’я пераехала ў Лодзь, калі яму споўнілася тры гады. З ранніх гадоў працаваў у пякарні бацькі[2].

У час першай рускай рэвалюцыі зрадніўся з Бундам і ўступіў у яго прафсаюз пекараў, у 1906 годзе Дубінскі стаў памочнікам сакратара прафсаюза.[3]. У 15 гадоў ён стаў старшынёй мясцовай ячэйкі прафсаюза[4]. У далейшым быў арыштаваны ахранкай і прыгавораны да катаржных работ у Чалябінску, аднак пры этапаванні збег з-пад варты і пасля бег у Нью-Ёрк у 1911 годзе[5].

У ЗША Дубінскі пачаў працаваць швачкам і працягнуў прафсаюзную дзейнасць, уступіўшы ў Міжнародны жаночы прафсаюз работнікаў швейнай прамысловасці. У 1922 годзе ён стаў членам генеральнага выканаўчага савета прафсаюза, а ў 1929 годзе - генеральным сакратаром-скарбнікам[6]. У 1932 годзе Дубінскі стаў старшынёй прафсаюза, захаваўшы за сабой пасаду скарбніка. Ён займаў пасаду старшыні да 1966 года, а пасаду скарбніка - да 1959 года.

Спадчына

Давід Ісаак Дубінскі аказаў моцны ўплыў на пашырэнне правоў працоўных не толькі ў швейнай прамысловасці. Сярод дасягненняў жаночага прафсаюза пад кіраўніцтвам Дубінскага было першае пагадненне аб 35-гадзінным рабочым тыдні, пагадненне аб аплаце работадаўцам водпускаў наёмных рабочых, а таксама ініцыятывы ў галіне аховы працы[7][8].

Зноскі

  1. Robert D. Parmet, The Master of Seventh Avenue: David Dubinsky and the American Labor Movement. New York: New York University Press, 2005; pg. 4.
  2. Parmet, The Master of Seventh Avenue, pp. 5-6.
  3. Parmet, The Master of Seventh Avenue, pg. 7.
  4. David Dubinsky, 90, dies; led garment union (нявызн.), The New York Times (18 верасня 1982).
  5. Tyler, Gus. David Dubinsky: a life with social significance (нявызн.). Bureau of Labor Statistics.
  6. ILGWU web site - President Biographies David Dubinsky (нявызн.). Cornell University ILR School.
  7. Andrew, Ruppenstein. David Dubinsky Historical Marker (нявызн.). The Historical Marker Database (26 лютага 2020).
  8. David Dubinsky, Prominent Jewish Labor Leader Announces Retirement (нявызн.), Jewish Telegraphic Agency (18 сакавіка 1966).
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Прафсаюзныя дзеячы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Памерлі 17 верасня
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу