Дабро́мысленскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Дабромысль. Колькасць двароў — 549, колькасць жыхароў — 1275.
Старшыня — Шаўчук Нікалай Міхайлавіч[1], кіраўнік спраў — Данчанка Жанна Міхайлаўна[1].
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. Скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Волькаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1319 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: