ДШК — буйнакаліберны кулямёт пад патрон 12,7×108 мм.
Гэты кулямёт — прамая мадэрнізацыя кулямёта ДК. У 1938 годзе быў прыняты на ўзбраенне арміі СССР пад пазначэннем «12,7 мм буйнакаліберны кулямёт Дзегцярова — Шпагіна узору 1938 года». Масавы выпуск ДШК быў пачаты ў 1940—41 гадах.
Кулямёт валодае досыць высокім тэмпам стральбы, што абумоўлівае эфектыўнасць агню па мэтам, якія хутка рухаюцца. Захаванню высокага тэмпу стральбы, нягледзячы на павелічэнне калібра, спрыяла ўвядзенне буфернай прылады ў затыльніку кулямёта. Пругкі буфер змякчае таксама ўдары рухомай сістэмы ў крайнім заднім становішчы, што спрыяльна адбіваецца на жывучасці дэталяў і трапнасці стральбы.
ДШК на Вікісховішчы |
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі. Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |