wd wp Пошук:

Гіперсхематычныя мовы

Гіперсхематы́чныя мо́вы — апастэрыёрныя міжнародныя штучныя мовы схематычнага тыпа ў якіх марфемы маюць апрыёрны характар, але карані маюць паходжанне з натуральных моў[1]. У кантынууме апастэрыёрнасці (ад меньшай апастэрыёрнасці да большай) ідуць пасля апрыёрных і папярэднічаюць гіпасхематычным. Прыкладамі гіперсхематычных моў з’яўляюцца эсперанта і іда. Так у эсперанта паказальнікі назоўніка (-о) і прыметніка (-а) з’яўляюцца апрыёрнымі.

Зноскі

  1. https://archive.is/20120711170300/http://miresperanto.narod.ru/esperantologio/tipologija.htm Кузнецов С. Н. К вопросу типологической классификации искусственных языков
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Інтэрлінгвістыка
Катэгорыя·Штучныя мовы