wd wp Пошук:

Гіперплазія

Гіперплазія — павелічэнне колькасці структурных элементаў тканак і органаў. У чалавека і жывёл у аснове гіперплазіі ляжаць ўзмоцненае размнажэнне клетак і утварэнне новых структур. Гіперплазія назіраецца пры разнастайных паталагічных разрастаннях тканак (хранічнае прадуктыўнае запаленне, пухліна), пры рэгенерацыі і гіпертрафіі. Часта гіперплазія носіць кампенсаторны характар​​. Гіперплазія ў раслін — мясцовае разрастанне тканак у выніку мітатычнага або амітатычнага дзялення клетак; узнікае пры паразе шкоднікамі, узбуджальнікамі хвароб, пры траўмах, уздзеянні стымулятараў росту, ядахімікатаў і іншых прэпаратаў. Вынік гіперплазтт — утварэнне галаў, калюсаў, капаў і г.д.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Паталагічная анатомія
Катэгорыя·Цыталогія