Гімн Уругвая — тэкст гімна пісаў Франсіска Акунья дэ Фігероа, які напісаў і гімн Парагвая. Тэкст быў афіцыйна прыняты як дзяржаўны гімн 8 ліпеня 1833. Гэта самы доўгі з дзяржаўных гімнаў — яго поўнае выкананне займае каля пяці хвілін. Звычайна выконваюцца толькі два першыя яго куплеты.
Музыку напісалі Франсіска Хасэ Дэбалі і Фернанда Кіхана, як мяркуецца, на аснове музычнай тэмы з оперы Даніцэці. Упершыню гэтая музыка была выканана 19 ліпеня 1845 г, і 25 ліпеня 1848 г. яна была афіцыйна прынятая як дзяржаўны гімн.
Праз 90 гадоў, 20 мая 1938 года, у гімн былі ўнесены змены, прапанаваныя Херарда Граса і Беноні Калькавекіа.